Знайсці
25.02.2020 / 21:0417РусŁacБел

«Такое адбываецца штогод, выкідвала і стол, і крэслы» — што кажуць пра жанчыну, якая сіганула з акна на Каменнай Горцы

25 лютага з акна дома на Нёманскай спачатку паляцелі рэчы, а пасля 36-гадовая жанчына. Яна ўпала з восьмага паверха, але выжыла — ратавальнікі паспелі разгарнуць «куб жыцця». Жанчыну з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі.

Чытайце: У Мінску 36-гадовая жанчына выскачыла з 8-га паверха. Ратавальнікі ледзь паспелі разаслаць «куб жыцця» ВІДЭА

Жанчыну завуць Юлія. Суседзі кажуць, што гэта не першы выпадак, калі з яе акна лятаюць рэчы.

«Яна спакойная адэкватная жанчына. Не п’е. Ціха жыве адна, мужа і дзяцей не мае. Уласніца аднапакаёвай кватэры. Гэта не сацыяльнае жыллё, як ужо ходзяць чуткі. Але амаль кожны год у яе здараюцца такія вось абвастрэнні.

Ну і кажуць, што калі прыходзіў да яе старшыня таварыства ўласнікаў, то яна дзверы ніколі не адчыняла — размаўляла толькі праз замкнёныя дзверы, — кажуць суседзі. —

Мінулай вясной яна выкідавала таксама рэчы: вешалкі, крэслы, стол з кухні. Можа, і канапу б выкінула, але тая ў акно не пралезе.

З ёю размаўлялі не аднойчы, і міліцыя была. Але бессэнсоўна. Пасля мінулых такіх падзей яна пашкодзіла машыну ў двары, але невядома, ці аплачвала шкоду».

Адна з суседак пераконвае: ратавальнікі спрацавалі кепска.

«Там была такая сітуацыя. Спачатку Юлія выкідвала рэчы з кухні, пасля перайшла ў пакой, выкідвала рэчы адтуль. Затым вылезла ў акно, хвілін 40 у акне «танчыла». А пасля нібыта супакоілася — закрыла акно і вярнулася ў кватэру, — кажа жанчына.

— І ў гэты момант ратавальнік ламануўся да яе ў кватэру праз акно на кухні. Юлія пачула гэта, адразу адчыніла акно ў пакоі і выкінулася».

Мама Юліі паведаміла, што з дачкой усё нармальна. Юлія пакуль што ў бальніцы, але сур'ёзных траўмаў не атрымала.

Што стала прычынай учынку дачкі, мама не ведае. Тое, што падобныя выпадкі былі раней, жанчына рашуча абвяргае. «Гэта няпраўда, проста ёсць шмат нядобразычліўцаў», — кажа маці Юліі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930