Знайсці
09.03.2020 / 10:442РусŁacБел

14 сакавіка — вандроўка «Абарончыя храмы» з беларускамоўным гідам Паўлам Каралёвым

Маршрут: Мінск — Ішкалдзь — Жыровічы — Сынкавічы — Навагрудак — Мінск.

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў вандроўку «Абарончыя храмы» з беларускамоўным гідам Паўлам Каралёвым.

Мы наведаем абарончыя цэрквы ў Ішкалдзі, Сынкавічах і Навагрудку. Таксама па дарозе завітаем у славуты Жіровіцкі манастыр, якому сёлета спаўняецца 500 год.

Цана ўдзелу ў вандроўцы: 50 рублёў (абед па жаданні, аплачваецца дадаткова). Больш інфармацыі пра вандроўку на tour-belarus.by.

У вёсцы Ішкалдзь пабачым гатычны касцёл Найсвяцейшай Тройцы XV стагоддзя. Гэта найстарэйшы касцёл у Беларусі, які да нашых часоў захаваў першапачатковы знешні выгляд.

У Жыровічах наведаем славуты Свята-Успенскі манастыр. Колісь ён быў базылянскім, а цяпер належыць праваслаўнай царкве. Сёлета манастыру спаўняецца 500 год — гэта дата значная не толькі для Жыровічаў, але і для ўсіх праваслаўных вернікаў.

У вёсцы Сынкавічы мы наведаем царкву Святога Арханёла Міхаіла (Міхайлаўскую царкву) XIV — XV ст. Гэта найстарэйшая праваслаўная царква Беларусі пабудаваная ў гатычным стылі. З улікам архітэктурных асаблівасцяў яе стыль называюць «беларускай царкоўнай готыкай».

Наступным нашым прыпынкам будзе Навагрудак. Там мы наведаем Барысаглебскую царкву XVI стагоддзя. За чатырыста год яна значна змяніла аблічча, але і сёння можна заўважыць яе першапачатковыя гатычныя элементы.

Запісвайцеся, не губляйце часу!

Пра іншыя вандроўкі чытайце на сайце (цісніце на «Туры»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Шукайце нас у сацсетках:

Facebook

VK 

Instagram 

Telegram 

або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930