Знайсці
25.02.2020 / 15:39РусŁacБел

Італьянская пляма: яшчэ дзве краіны Еўропы абвясцілі пра першыя выпадкі каранавіруса

kurier.at

Харватыя і Аўстрыя абвясцілі пра першыя зафіксаваныя на іх тэрыторыях выпадкі заражэння новым каранавірусам COVID-2019. Усяго там выяўленыя тры хворыя.

Па словах харвацкага прэм'ер-міністра Андрэя Пленкавіча, чалавек, які трапіў у бальніцу, жыве ў Заграбе. «Гэта малады чалавек, у яго ўмераныя сімптомы. Ён знаходзіцца ў ізаляцыі, яго стан добры», — заявіў кіраўнік урада. Міністр аховы здароўя краіны дадаў, што хворы ездзіў у Мілан з 19 па 21 лютага.

Акрамя таго, двое чалавек, што заразіліся каранавірусам, выяўлены ў Аўстрыі. Паводле службы аховы здароўя правінцыі Тыроль, гэта два італьянцы, якія пражываюць у рэгіёне. Яны, хутчэй за ўсё, былі інфікаваныя падчас наведвання італьянскай Ламбардыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930