Знайсці
25.02.2020 / 14:335РусŁacБел

У Брэсце 19-гадовы хлопец заманіў у падвал і забіў сваю бабулю. Хацеў забіць і дзядзьку — але той змог вырвацца

Фота СК

Вечарам 16 лютага 19-гадовы малады чалавек заманіў у падвал дома сваю 68-гадовую бабулю, дзе нанёс ёй некалькі ўдараў нажом. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Пасля гэтага паклікаў у падвал свайго 47-гадовага дзядзьку, якому паспрабаваў нанесці ўдар сякерай у вобласць галавы, аднак у яго гэта не атрымалася, бо пацярпелы аказаў актыўны супраціў і вырваў з рук пляменніка сякеру.

У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства), ч.1 арт.14 і ч.2 арт.139 (замах на забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса. Падазраваны затрыманы, з яго удзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

Папярэдне ён растлумачыў, што матывам здзяйснення злачынства паслужыла наяўнасць даўніх канфліктных адносін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера