Знайсці
25.02.2020 / 11:293РусŁacБел

На плошчы Незалежнасці ў Мінску з'явілася незвычайнае дрэва

Як распавёў Мінск-Навінам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, арыгінальны элемент гарадскога добраўпарадкавання тут часова.

— Мы пастаянна працуем над паляпшэннем гарадскога асяроддзя, вывучаем замежны вопыт, але не для таго, каб паўтарыць, а затым, каб зрабіць лепш. Дрэва, што свеціцца, на плошчы Незалежнасці — прыклад ўкаранення такога вопыту. Яго будзем дапрацоўваць. Хочам зрабіць так, каб яно прыцягвала ўвагу гасцей і жыхароў сталіцы не толькі ў цёмны час сутак, — адзначыў А. Дараховіч.

Таксама ён дадаў, што меркаванне гараджан па ўдасканаленні элементу добраўпарадкавання і месцаў размяшчэння такіх дрэў вітаецца. Свае прапановы можна адрасаваць прадпрыемству «Мінгарсвятло».

Першае дрэва «Мінгарсвятло» змайстравала сваімі сіламі. У далейшым плануецца тыражаванне светлавых фігур, удасканаленых з улікам меркавання мінчан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера