Знайсці
25.02.2020 / 10:061РусŁacБел

У В'етнаме ўпершыню ў свеце правялі перасадку кісці рукі ад жывога донара

nhandan.org.vn

У В'етнаме ваенныя хірургі ўпершыню паспяхова перасадзілі кісць ад жывога донара. Пра гэта паведаміла газета Кампартыі «Нян зан» са спасылкай на 108-ы шпіталь у Ханоі, дзе прайшла аперацыя, піша РБК.

Перасадку мужчыну, які страціў кісць у выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці ў 2016 годзе, правялі 21 студзеня. Донарам стаў іншы пацыент з вытворчай траўмай, у якога было пашкоджана плячо: выратаваць яму руку не ўдалося, аднак кісць у выніку здарэння практычна не пацярпела, і мужчына згадзіўся ахвяраваць яе іншаму пацыенту.

Аперацыя па перасадцы доўжылася восем гадзін, і адразу пасля яе мужчына ўжо мог паварушыць пальцамі, паведаміў галоўны доктар Нгуен Тхе Хаанг. Цяпер, больш чым праз месяц, пацыент ужо можа трымаць левай рукой некаторыя рэчы, напрыклад мячык для настольнага тэніса, аднак каб распрацаваць новую кісць, яму трэба працягваць сеансы фізіятэрапіі. Паводле прагнозу дактароў, поўная рэабілітацыя зойме ад паўгода да года, піша Vietnam News.

Нгуен Тхе Хаанг адзначыў, што перасадка канечнасці — дастаткова складаная аперацыя. Акрамя ўменняў хірурга, яна патрабуе, каб донар і рэцыпіент былі сумяшчальныя як па групе крыві, так і па імуннай сістэме.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера