Знайсці
25.02.2020 / 09:221РусŁacБел

«Рэал» ужо летам хоча купіць нарвежца Холанда

Фота з інстаграма «Барусіі»

Іспанскі футбольны клуб «Рэал» Мадрыд мае намер набыць нарвежскага форварда германскай «Барусіі» (Дортмунд) Эрлінга Холанда.

Мадрыдскі клуб можа скарыстацца пунктам у дамове «Барусіі» з 19-гадовым футбалістам, згодна з якім яго кантракт можа быць выкуплены за € 65 млн.

Холанд перайшоў у «Барусію» з аўстрыйскага «Зальцбурга» у студзені, падпісаўшы кантракт да лета 2024 года. Паводле звестак партала Transfermarkt, нямецкі клуб заплаціў за нарвежскага нападніка € 20 млн. За восем матчаў, праведзеных у складзе «Барусіі» ва ўсіх турнірах, Холанд забіў 12 мячоў.

Нарвежац дзеліць першае месца з форвардам мюнхенскай «Баварыі» Робертам Левандоўскім у спісе найлепшых бамбардзіраў Лігі чэмпіёнаў гэтага сезона, на рахунку абодвух футбалістаў па 10 галоў. Пры гэтым Холанд стаў першым гульцом у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які гуляў і забіваў за дзве розныя каманды ў адным розыгрышы турніру (за «Зальцбург» ён вызначыўся восем разоў, за «Барусію» — двойчы).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930