Знайсці
24.02.2020 / 22:39РусŁacБел

Мінздароўя просіць беларусаў не наведваць раёны каранціну ў Італіі

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведвання тых рэгіёнаў паўночнай часткі Італіі, дзе абвясцілі каранцін.

З 24 лютага ў Беларусі ўводзіцца ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за людзьмі, якія прыязджаюць з Італіі. Таксама прадугледжаны медыцынскі нагляд за імі ў сувязі з успышкай каранавіруса ў гэтай краіне.

На гэты момант выпадкаў COVID-19 у Беларусі не зарэгістравана. У краіне выяўлена 82 чалавекі з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, якія знаходзіліся раней у Кітаі.

Пад наглядам спецыялістаў знаходзяцца 542 чалавекі. Яшчэ 712 чалавек адпусцілі дадому. Яны абсалютна здаровыя.

Што тычыцца людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі каранціну, то ўсяго ў Беларусь прыбылі 325 студэнтаў з Кітая. З іх — 141 чалавек знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. 184 студэнтаў адпусцілі. Яны таксама прайшлі ўсе неабходныя праверкі, якія паказалі, што яны цалкам здаровыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера