Знайсці
24.02.2020 / 19:2613РусŁacБел

Следчыя па справе збітага на Данбасе малайзійскага Боінга маюць сведку запуску ракеты «Бук»

У міжнароднай Сумеснай следчай групы (JIT), якая займаецца расследаваннем катастрофы малайзійскага Боінга, збітага ў 2014-м над Данецкай вобласцю, ёсць сведка запуску ракеты па самалёце рэйса MH17. Пра гэта заявіў кіраўнік JIT Фрэд Вестэрбеке ў эфіры канала CBS. Акрамя таго, Вестэрбеке ўпэўнены ў тым, што ракету запускалі з дапамогай расійскай сістэмы «Бук».

На пытанне аб тым, ці ёсць у JIT сведка па запуску ракеты, кіраўнік групы адказаў: «Я б сказаў, што ў мяне ёсць сведка. Я не сказаў, колькі іх».

Кіраўнік JIT абурыўся, што Расея наогул не дапамагала ў расследаванні на працягу апошніх пяці гадоў. «Яны павінны былі даць нам усю інфармацыю і ўсе доказы, якія нам патрэбныя ў гэтым складаным расследаванні. Яны павінны былі сказаць нам на другі дзень пасля таго, як гэта адбылося. Яны павінны былі сказаць нам: «Мы зрабілі памылку» ці «Мы зрабілі тое, чаго не павінна было здарыцца». Яны павінны былі выйсці наперад. Гэта тое, што яны павінны былі зрабіць, і яны ніколі не рабілі гэтага», — сказаў следчы.

Першае пасяджэнне суда ў Гаазе па справе аб катастрофе МН17 на Данбасе ў 2014 годзе адбудзецца 9 сакавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера