Знайсці
24.02.2020 / 17:045РусŁacБел

У Кіеве назвалі колькасць жыхароў «ДНР» і «ЛНР», якія атрымалі біяметрычны пашпарт Украіны

Больш за 950 тысяч чалавек, зарэгістраваных на тэрыторыі г.зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік, атрымалі біяметрычны пашпарт для выезду за мяжу. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны.

Акрамя таго, па стане на 12 лютага такі дакумент атрымалі 150 тысяч чалавек, якія былі зарэгістраваныя на тэрыторыі Крыма і Севастопаля.

Біяметрычныя пашпарты для выезду за мяжу ўкраінцам выдаюцца з 2015 года. Дзякуючы ім грамадзяне Украіны могуць наведваць краіны Еўрасаюза без віз.

Прычым у 2019 годзе расійскі пашпарт атрымалі 227 тысяч жыхароў «ДНР» і «ЛНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930