Знайсці
24.02.2020 / 16:479РусŁacБел

У Празе плошчу перад пасольствам Расіі назавуць у гонар Барыса Нямцова

Фота з Вікіпедыі

Плошчу Pod kaštany (Пад каштанамі) у Празе, дзе размешчана расійскае пасольства, назавуць у гонар расійскага палітыка Барыса Нямцова, якога ў 2015 годзе застрэлілі на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры Масквы. З такой прапановай выступіў мэр чэшскай сталіцы Здэнек Гржыба, а гарадская рада ухваліла гэтую ідэю, паведамляе РБК са спасылкай на выданне Novynky.

Перайменаваць плошчу прапанавалі ў гонар пяцігадовай гадавіны са смерці Нямцова, адзначыў Гржыба. Ён растлумачыў, што такое рашэнне прымалася на аснове ініцыятывы мясцовых жыхароў. Выданне паведамляе, што на плошчы размяшчаецца толькі расійскае пасольства, таму змены не закрануць якія-небудзь іншыя аб'екты.

«Гэтым жэстам Прага далучыцца да некалькіх іншых гарадоў, якія такім чынам паказваюць на палітычную сітуацыю ў сённяшняй Расіі», — гаворыцца ў заяве гарадской рады, якую цытуе Idnes.cz.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930