Знайсці
24.02.2020 / 13:51РусŁacБел

Прэм'ер Малайзіі падаў у адстаўку. Яму 94 гады

kremlin.ru

Прэм'ер-міністр Малайзіі Махатхір Махамад падаў у адстаўку, паведамляе Al Jazeera са спасылкай на заяву кіраўніка ўрада.

У заяве ўказана, што прэм'ер-міністр накіраваў прашэнне аб адстаўцы каралю Малайзіі. Іншыя падрабязнасці не раскрываюцца.

Раней Аб'яднаная партыя сыноў зямлі Малайзіі (Parti Pribumi Bersatu Malaysia, PPBM), лідарам якой з'яўляецца Махатхір, выйшла з урадавай кааліцыі «Альянс надзеі» (Pakatan Harapan).

Махатхір Махамад нарадзіўся ў 1925 годзе. Ён узначальваў урад Малайзіі ад кіруючай партыі з 1981 па 2003 год. А ў 2018 годзе заняў пасаду прэм'ер-міністра ад апазіцыйнай кааліцыі. Перад гэтым было дасягнута пагадненне, што ў выпадку перамогі на парламенцкіх выбарах Махатхір стане прэм'ерам толькі на два гады, а затым гэту пасаду зойме лідар Народнай партыі справядлівасці Анвар Ібрагім, які на той час знаходзіўся ў турме па абвінавачванні ў гомасэксуалізме. Пасля перамогі «Альянсу надзеі» кароль Мухамад V памілаваў Анвара Ібрагіма і дазволіў яму займаць дзяржаўныя пасады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930