Знайсці
24.02.2020 / 13:1516РусŁacБел

Названы талісман чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі і Латвіі. І гэта не Хрушч Майс і не латвійскі Вожык ФОТА

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта прэзентавалі афіцыйны талісман чэмпіянату свету па хакеі з шайбай-2022. Ім стаў Вожык Спайкі, паведамляе hockey.by.

Выбар пераможцы быў давераны зорнаму журы, у склад якога з беларускага боку ўвайшоў легендарны хакеіст Міхаіл Грабоўскі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, рэзідэнт Comedy Club Андрэй Скараход, саліст групы Бі-2 Шура, чэмпіён UFC Андрэй Арлоўскі, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова, гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі і старшыня ФХБ Генадзь Савілаў. З латвійскага — прэзідэнт федэрацыі хакея Латвіі Айгарс Калвіціс, тэлевядучыя Армандс Сімсанс і Айвіс Церыньш, кіраўнік аргкамітэта турніру ў Латвіі Эдгарс Бунціс, гітарыст Brainstorm Яніс «Magic» Юбалтс, спявак Інтарс Бусуліс і Каспарс Булс, выканаўчы дырэктар мабільнага аператара BITE Latvia.

Свой выбар на карысць той ці іншай работы зрабілі каля 8000 карыстальнікаў, а ўладальнікамі прыза глядацкіх сімпатый сталі Дзмітрый Галіноўскі і Павел Марчанкаў, якія прапанавалі ідэю Хрушча Майса. Латвійскія заўзятары прагаласавалі за іншага вожыка (на фота знізу).

У выніку журы спынілася на іншым вожыку, адзначыўшы, што жывёліна — адзін з найбольш папулярных персанажаў у міфалогіі Беларусі і Латвіі, аднак у візуальным выкананні ўсіх прадстаўленых у конкурсе вожыкаў бракавала дынамікі і энергічнасці.

Дарэчы, гэтая ідэя раней знайшла адлюстраванне і ў слогане чэмпіянату свету 2021 года — Passion No Borders (Жарсць без межаў), і ў яго лагатыпе, на якім сабраныя колеры нацыянальных сцягоў усіх краін-удзельніц турніру. У графічным выкананні безумоўным лідарам, на думку журы, быў Янот Гуляка.

Таму было вырашана паспрабаваць скампіляваць абедзве ідэі, каб выніковы варыянт сабраў у сабе ўсё лепшае ад найбольш папулярных сярод журы работ. Дапрацаваць вобраз было прапанавана пераможцу конкурсу распрацоўцы маскота — крэатыўнаму агенцтву DAB. Вынікам стаў Вожык Спайкі, які і прадстаўлены ў якасці афіцыйнага талісмана ЧС.

 — Маскот чэмпіянату свету стане сімвалам Беларусі і Латвіі, сімвалам хакея, таму мы шукалі агульнае, стваралі гісторыю, укладвалі ў персанажа баявы характар, — распавёў Мікіта Усціновіч, дырэктар крэатыўнага агенцтва DAB. — Мы хацелі зрабіць сімвал чэмпіянату любімчыкам усіх заўзятараў і тых, хто абыякавы да гульні.

Вожык — наш герой.

Праецыруючы яго характар ​​і ўласцівасці на хакейную пляцоўку, мы ўбачылі, што вобраз вожыка вельмі добра пасуе для абедзвюх нашых зборных — працавітыя, хуткія, спрытныя, здольныя ў патрэбны момант даць адпор на спартыўнай арэне.

ЧС па хакеі ў 2021 годзе пройдзе адразу ў двух гарадах: Мінску і Рызе. Адна група будзе гуляць у Беларусі, другая ў Латвіі. Матчы плэй-оф пройдуць у Мінску.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930