Знайсці
24.02.2020 / 13:0623РусŁacБел

«Біў рукамі і нагамі па галаве і целе»: 21-гадовы хлопец да смерці збіў аднагадовага сына сужыцелькі, бо той плакаў

Цела хлопчыка знайшлі ў верасні ў адной з вёсак Мядзельскага раёна. Следча-аператыўная група, што прыбыла на месца здарэння, канстатавала крымінальны характар ​​яго смерці, паведамляе СК.

У дзень здарэння, пакуль маці была ў бальніцы, хлопчык знаходзіўся з яе сужыцелем. Той у стане алкагольнага ап'янення збіў хлопчыка, бо ён плакаў. Біў рукамі і нагамі ў галаву і па розных частках цела. Калі ўбачыў дзіця без прыкмет жыцця, вырашыў схаваць злачынства і цельца ў торбе перавёз у пустую хату.

Праз некалькі дзён маці хлопчыка вярнулася з бальніцы і спытала, дзе знаходзіцца дзіця. Першапачаткова мужчына растлумачыў, што хлопчык знаходзіцца ў знаёмых, але потым ва ўсім прызнаўся.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Ён пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930