Знайсці
24.02.2020 / 11:353РусŁacБел

Стала вядома, хто выступіць на Дні Волі ў Мінску

Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 (БНР-102) у Мінску агучыў спіс гуртоў, якія праспяваюць на мітынгу-канцэрце 22 сакавіка. Гэта беларускія гурты Zrabi, Naka, «Разбітае сэрца пацана» (РСП), «Крама», «Дай Дарогу», а таксама ўкраінскі гурт «Колір», паведамляе «Еўрарадыё».

Песні будуць гучаць па-беларуску, па-руску і па-ўкраінску. Украінскі гурт «Колір» мае ў сваім рэпертуары дзве беларускамоўныя кампазіцыі. 

Цяпер вызначаецца месца правядзення мітынгу-канцэрта, а таксама рыхтуецца яго праграма.

7 лютага арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на пляцоўку, якая знаходзіцца ў «тусовачным» месцы горада і не ўваходзіць у пералік шасці месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930