Знайсці
24.02.2020 / 10:342РусŁacБел

У Мінску затрымалі расіян з вялікай партыяй псіхатропаў

Сталічныя аператыўнікі затрымалі двух грамадзян Расіі, якія прыбылі ў Мінск для продажу наркотыкаў, піша sb.by.

Затрыманыя прыбылі ў Беларусь у канцы мінулага тыдня і знялі ў Мінску кватэру. У ёй жа супрацоўнікі міліцыі пры падтрымцы байцоў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і затрымалі расіян 30 і 22 гадоў.

«У асабістых рэчах мужчын былі знойдзены і канфіскаваны пакет з рэчывам белага колеру 196 грамаў, а таксама прадметы, якія прызначаліся для фасоўкі наркотыку. Згодна з заключэннем экспертаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз, выключаным рэчывам аказаўся небяспечны псіхатроп — мефедон. Супрацьпраўнай дзейнасцю па збыце наркотыкаў расіяне займаліся на працягу паўгода. Таксама ўстаноўлена, што яны ўжо двойчы прыцягваліся да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі РФ», — распавяла падрабязнасці справы афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера