Знайсці
24.02.2020 / 10:08РусŁacБел

Прэмію Сырыцы ўручылі за беларускамоўную групу ў Смаргоні і правядзенне канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць» 

Эдзіта Бранцэвіч за апекаванне над беларускамоўнай групай у садку ў Смаргоні і Хрыстафор Жаляпаў за правядзенне канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць» у Віцебску абраныя лаўрэтамі прэміі імя Віктара Сырыцы, якую Рух «За Свабоду» ўручае чацвёрты раз, паведамляе прэс-служба Руху.

Віктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху «За Свабоду» раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць пра яго Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У гэтым годзе на прэмію паступілі 25 заявак, з якіх сем былі абраныя ў шорт-ліст для галасавання Рады.

«Прэмія імя Віктара Сырыцы дапамагае звярнуць увагу на вартыя ініцыятывы, кампаніі на тэму беларускага адраджэння, якія ладзяцца ў рэгіёнах», — адзначыў на радзе старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён таксама адзначыў пазітыў у тым, што акрамя асноўнага галасавання з'явілася грамадскае. «Такім чынам, галасаванне за лаўрэата прэміі выходзіць за межы Руху «За Свабоду». Прэтэндэнты могуць прыцягнуць людзей, якія ведаюць пра іх дзейнасць і падтрымліваюць яе», — дадаў палітык.

Пераможцай грамадскага галасавання стала Ларыса Шчыракова за кампанію «Забітыя і забытыя» па ўшанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Гомелем.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930