Знайсці
24.02.2020 / 06:261РусŁacБел

Сумы ў жыроўках з-за адсутнасці маразоў зменяцца

Як зменяцца сумы ў жыроўках з-за цёплай зімы, распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па разліку ЖКП філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска» Таццяна Мікуліч, паведамляе «Мінск-навіны» са спасылкай на СТБ.

На выніковых у абагравальным сезоне лічбах ў жыроўках можна будзе заўважыць невялікія змены.

— Што тычыцца тыпавой двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных: за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб., за студзень 2020 — 14,32 руб., — адзначае Мікуліч.

У канцы абагравальнага сезона праводзіцца пераразлік. У асабліва выгадных умовах апынуцца тыя, у чыіх дамах устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку цяпла ці выпаральнікі. У такіх кватэрах мінчане самі рэгулююць тэмпературу.

Паводле слоў спецыяліста, пры падліку ў гэтым выпадку бярэцца ўся выплачаная сума па прыборы групавога ўліку. Пасля глядзяць на фактычны расход па індывідуальных прыборах уліку і выводзіцца розніца. Так, калі чалавек эканоміў, а сусед — не, то апошні атрымае даплату, а першы — вяртанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930