Знайсці
24.02.2020 / 06:06РусŁacБел

Чатыры правінцыі КНР панізілі ўзровень пагрозы распаўсюду каранавіруса

Чатыры кітайскія правінцыі абвясцілі пра зніжэнне ўзроўню пагрозы захворвання на каранавірус, паведамляе РБК.

Правінцыі Юньнань і Гуйчжоу знізілі ўзровень небяспекі з першага (найвышэйшага) узроўню да трэцяга, Гуаньдун і Шаньсі з першага да другога.

Раней пра зніжэнне ўзроўню небяспекі заявілі медыцынскія ўлады правінцый Ганьсу і Ляанін.

Як паведамляе South Morning China Post, рашэнне ўладаў чатырох кітайскіх рэгіёнаў прагучала на фоне выступу Сі Цзіньпіня, які паабяцаў вялікую дзяржаўную падтрымку для перамогі над эпідэміяй. Лідар КНР назваў каранавірус выпрабаваннем для ўсёй краіны, адзначыўшы, што Кітай павінен атрымаць урокі.

Па апошняй інфармацыі, праз каранавірус памерлі 2442 чалавекі. За межамі кантынентальнага Кітая краінамі з найбольшай колькасцю інфікаваных сталі Паўднёвая Карэя, Японія і Італія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера