Даслаць навіну
Знайсці
19
Туш / адказаць
23.02.2020 / 10:23
Я за Сандэрса. Няхай камуніст перамагае і выходзіць нарэшце ў фінал. Калі выйдзе, то перамога Трампу забяспечана, бо ні адзін нармальны амерыканец, не прагаласуе за камунізм у Амерыцы. І дэмакратам не застанецца нічога болей, як папракаць бліжэйшыя 5 гадоў Трампа за твіт супраць Паразітаў, ці нешта ў гэтым родзе. Будзе поўная параза дэмакратаў па ўсіх франтах.
4
marketingtroops / адказаць
23.02.2020 / 14:11
Туш, Туш, Туш, І калі Вы хоць раз выклікалі хуткую ў Беларусі (ня плоцячы ані капейкі), Вы яшчэ і блюзьнер, забараняючы амэрыканцам таксама выклікаць хуткую дарма.
5
marketingtroops / адказаць
23.02.2020 / 14:25
Туш,(І выбачаюся за апошні камэнтар - але некаторым чытачам трэба ведаць). Вы за Сандэрса, бо лічыце, што ён прагуляе Трампу. А вось дэмпартыя супраць Сандэрса - па адной прычыне, бо яны разумеюць, што, калі яго намінуюць, ён немінуча пераможа Трампа, таму яны сёньня і пачалі ў паўголаса казаць, што лепі хай Трамп пераможа, а яны выставяць "свайго" на наступныя выбары. Таму дэмы за Трампа. Але памяніце маё слова, Бэрні - наступны прэзыдэнт Амэрыкі.
4
Крэйзі / адказаць
23.02.2020 / 17:03
Туш, Сандэрс не камуніст. Камуністаў-сэнатараў у Амэрыцы няма.
1
Той самы / адказаць
23.02.2020 / 19:10
Толькі ў дурным сьне магло прысьніцца, што ў ЗША камуніст будзе браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. 

Вось дзе вылазіць палітыка Клінтанаў-Абамы... Клінтаны дапамаглі сацыялісту Абаме, а той дапамагаў Сандэрсу, таемна сустракаўся зь ім у Белым доме, а Клінтаны лічылі, што Абама ім аддзячыць і будзе за Х.Клінтан. Але той павёў сябе па іншаму...

Каб не махінацыі на з'езьдзе Дэмпартыі ЗША ў 2016 г., то быў бы вылучаны ад партыі Сандэрс, а не Х.Клінтан, але ён гатовы ўзяць рэванш зараз...

Што можна сказаць аб Сандэрсе, мільянэры, які мае тры дамы, але жадае каб не было багатых, чалавек, які ў маладосьці паехаў у шлюбнае падарожжа ў СССР...

2
алекс / адказаць
23.02.2020 / 19:41
Зразумела я не ў ЗША жыву і чаму амерыканцы раптам камунізм палюбілі не разумею і ці ў гэтым справа, але жадаю перамогі рэспубліканцам!))
1
Трамп / адказаць
23.02.2020 / 20:42
marketingtroops, не дарма а iншыя за цябе заплацiлi. У Беларусi вынiк такой палiтыкi ва усiх сферах вядомы, хто хоча годна жыць уцякаюць з краiны. Амерыканцау такой х..... за зачэпiш
0
Крэйзі / адказаць
24.02.2020 / 00:48
алекс, амерыканцы не палюбілі камунізм. Ён толькі выступае за тое, каб існавала бясплатная дзяржаўная медыцына і каб была бясплатная вышэйшая адукацыя. Калі гэта камунізм, то Беларусь - камуністычная дзяржава.
0
Алесь Нязгода / адказаць
24.02.2020 / 01:23
Абвінавачваньні Сандэрса у камунізме гэта наклейваньне лэйблаў, альбо невуцтва. Сандэрс называе гэта танным выпадам, альбо словамі самаго Сандэрса - "cheap shot". Канешне, ніякі Сандэрс не камуніст, і ніколі ім не быў. Калі каму цікава, пашукайце ў інтэрнэце - Sanders on political compass. Паводле палітычнага компаса, Сандэрс сярод цэнтрыстаў, трохі лявей ад самага цэнтру. Сам Сандэрс вызначае сябе як дэмакратычны сацыяліст. Каму цікава больш падрабязна аб дэмакратычным сацыялізме, пашукайце ў інтэнэце. Калі абагульніць, рэчы за якія выступае Сандэрс з'яўляюцца нормай у шмат якіх капіталістычных каінах - бясплатная ахова здароў'я, бясплатныя дзяржаўныя коледжы (аб унівэрсітэтах гаворка не ідзе). Яшчэ Сандэрс кажа, што мінімальнф заробак павінен быць $15/гдз, ну але гэта безумоўна папулізм. Дарэчы, тыя ж погляды выказваюць шмат хто з дэмакратычнай партыі. Ну а на конт камунізма... даруйце, гэта наклейваньне лэйблаў для невучаў. У Вялікабрытаніі бясплатная ахова здароў'я, мінімальны заробак £8.21/гдз ($11/гдз), моцная сацыяльная падтрымка для людзей з нізкімі даходамі, але ніхто ж не скажа што Вялікабрытанія - камуністычная краіна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера