Знайсці
22.02.2020 / 21:355РусŁacБел

Украінку з Уханя, якую не змаглі эвакуіраваць з-за сабакі, забярэ самалёт футбольнага клуба

Украінку Анастасію Зінчанку, якая не эвакуіравалася з Уханя, таму што ёй не дазволілі вывезці сабаку, гатовыя забраць на самалёце футбольнага клуба «Шахцёр» (Данецк).

Пра гэта 21 лютага паведаміў галкіпер «Шахцёра» Андрэй Пятаў, праінфармаваў клуб у Facebook.

У Пятава пасля матчу з партугальскай «Бенфікай» у Лізе Еўропы спыталі, ці чуў ён пра ўкраінку з сабакам, якіх пакінулі ва Ухані.

«Пасля паядынку ўдалося пагутарыць з [прэзідэнтам клуба] Рынатам Ахметавым. Абмеркавалі гульню, і прэзідэнт выступіў з ініцыятывай адправіць клубны самалёт, каб забраць Насцю і іншых украінцаў з Кітая. Дамовіліся, што калі ў гэтым будзе неабходнасць, то клуб гатовы адправіць наш клубны самалёт за ўкраінцамі, што засталіся ва Ухані», — сказаў Пятаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930