Знайсці
22.02.2020 / 20:5517РусŁacБел

«Драйвова». Больш за 10 тысяч чалавек пабывалі на «Мова Фэсце» ў Мінску ВІДЭА

Цягам дня патокі людзей цяклі праз прастору ОК16, дзе адбываўся «Мова Фэст».

Фэст быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Паводле ацэнкі «Нашай Нівы», колькасць удзельнікаў перавысіла 10 тысяч. На ўваходзе перыядычна ўзнікалі чэргі.

У лофтавых інтэр'ерах культурнага хаба, размешчанага ў былых заводскіх карпусах на Кастрычніцкай вуліцы, дзейнічаў кірмаш, дзіцячыя пляцоўкі, адбываліся інтэлектуальныя дыскусіі, выступалі музыкі. На падворку прадавалі ежу.

Некалькі соцень сямей прайшлі праз дзіцячыя пляцоўкі, арганізаваныя часопісамі «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» Алесь Кудрыцкі вучыў малых ляпіць герояў Пластыляндыі, Ганна Раманоўская і Раман Тарасевіч — маляваць герояў беларускамоўных коміксаў.

«Мне падабаецца тут, бо тут драйвова», — сказала «Нашай Ніве» студэнтка Юлія Кушнярэвіч, якая прыйшла на фэст з сяброўкай. 

У гэтыя хвіліны на «Мова Фэсце» працягваецца канцэрт. Вось жывы відэастрым з ОК16:

«Мова Фэст» арганізавала «Арт Сядзіба», грошы на фэст ахвяравалі розныя бізнэсы, сярод якіх бровар «Аліварыя» — удзельнікаў шчодра паілі квасам, — банк «Дабрабыт», партал продажаў нерухомасці Realt.by, букмекерскае агенцтва Leon. Фэст падтрымалі таксама незалежныя нацыянальныя СМІ.

Чытайце таксама: У Мінску праходзіць «Мова Фэст» да Міжнароднага дня роднай мовы. ФОТЫ

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930