Знайсці
21.02.2020 / 22:442РусŁacБел

У Брытаніі з абарачэння знімуць старыя 20-фунтавыя купюры і пусцяць іх на ўгнаенне

Брытанцы, якія сёння заплацяць за пакупку 20-фунтавай купюрай, могуць разлічваць, што неўзабаве яна ператворыцца ў кампост. Банк Англіі прыступіў да ўтылізацыі старых банкнот наміналам у 20 фунтаў, якія неўзабаве будуць замененыя купюрамі новага ўзору, вырабленымі з палімерных матэрыялаў. Старых дваццатак у абарачэнні ў Брытаніі заставалася на 40 млрд фунтаў, піша BBC.

Мяркуецца, што 2 млрд банкнотаў будуць утылізаваныя і ператвораныя ў кампост, які дапаможа ўгнойваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

Замена двух мільярдаў 20-фунтавых купюр стане найбуйнейшай падобнай працэдурай у брытанскай гісторыі.

Старыя банкноты наміналам у 20 фунтаў з партрэтам эканаміста Адама Сміта выводзяцца з абарачэння. Гэта азначае, што купюры, якія адпраўляюць у банкі розныя крамы, не будуць выкарыстоўвацца зноў.

Працэс замены банкнот расцягнецца на некалькі месяцаў, і, калі дастатковая іх колькасць будзе ўтылізавана, Банк Англіі за паўгода апавясціць публіку, што трэба здаць дваццаткі, якія засталіся на руках.

Да 1990 года Банк Англіі адбіраў свае старыя банкноты і спальваў іх у печы, такім чынам апальваючы свой будынак у самым цэнтры лонданскага Сіці.

Цяпер, прымаючы састарэлыя грошы ў пачках па 50 тысяч, Банк Англіі ператварае іх ва ўгнаенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930