Знайсці
21.02.2020 / 17:3522РусŁacБел

Пуцін абмеркаваў з членамі Савета бяспекі вынікі сваёй размовы з Лукашэнкам

Уладзімір Пуцін абмеркаваў з пастаяннымі членамі Савета бяспекі Расіі вынікі сваёй тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе Крэмль.

«Адбыўся абмен думкамі [з членамі Савета бяспекі] пра перспектывы далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін», — адзначаецца ў паведамленні.

На нарадзе прысутнічалі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік адміністрацыі Крамля Антон Вайно, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў і спецпрадстаўнік прэзідэнта па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў.

Раней у пятніцу 21 лютага Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі аспекты паставак расійскай нафты ў Беларусь.

Лукашэнка заявіў, што расійскі лідар прапанаваў кампенсаваць страты з-за падатковага манеўру і выплаціць Беларусі да $300 мільёнаў, у тым ліку за кошт прэмій кампаніям.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера