Даслаць навіну
Знайсці
16
Медны канцлер / адказаць
21.02.2020 / 14:42
Трындзец яны, канешне, нязграбныя ды пачварныя знешне. Нехта адчыніў Word Art ды адчуў сябе дызайнерам. І якая з іх мэбля, дзе сядзець? На 45° «М» ці малюткім псеўда-крэсле «О»? І навошта сядзець дупай на мове? Імпэт добры, але рэалізацыя – абарані Бог.
9
Кажыма праўду / адказаць
21.02.2020 / 15:24
Вітаем мяккую беларусізацыю!

Стагоддзямі зацятага змагання беларусы дамагаліся свае Беларускае Дзяржавы, каб самім распараджацца ўласным лёсам. Застаўся апошні рывок, апошняе намаганне, каб давершыць Дзядоўскую Справу.

Сумленныя беларусы, усе на абарону Вольнай Краіны! Масавы ўдзел у выбарчай кампаніі 2020 станецца сакрушальным таранам супраць беларусафобскіх сіл – варожай перашкоды на шляху да Нацыянальнай Дзяржавы.

Жыве Беларусь! – спадкаемца старажытнай Русі і цэнтр гістарычна-ісціннага «рускага свету».
5
Ліцьвін металіст / адказаць
21.02.2020 / 15:58
Гэта зьдзек, мова выціскаецца адусюль, рэальна не выкарыстоўваецца, ужытак яе не пашыраецца, а наадварот імкнуцца штучна звузіць, а тут як плявок нейкі паставяць гаргары нават няведаю як іх яшчэ назваць...
4
Карсынскi / адказаць
21.02.2020 / 16:48
Гэта нагадвае клiч КПСС. Вынiк будзе мiзерны калi не адмоуны. Не, не з гэтага патрэбна пачынаць. Пачынаць патрэбна з садка з пераходам у школу. I забаранiць усялякае бляянне чыноунiкау што на мове НЕЛЬГА сказать нешта вялiкае , няужо яны не разумеюць шта выстауляюць сябе невукамi?!
3
Like Belarus / адказаць
22.02.2020 / 01:34
Карсынскi,зрабі сам лепей.
0
ЯНКА / адказаць
22.02.2020 / 12:18
★ Цікава, што за ватаёлупні плюсуюць засланаму казачку «Кажыма праўду» (15:24), які адмаўляе літвінства беларусаў і запісвае нас у нашчадкі нейкай «старажытнай уся-Русі»?! І гэны аматары задорнаўшчыны разам з тым галоўным прусачком так актыўна паскудзяць у тутніх тэмах, што аж карціць схапіць віртуальны дохляфос. ★
1
Баршчэўскі / адказаць
24.02.2020 / 10:46
ЯНКА,

можаце і мяне называць "засланым казачком" (я свайго імя не хаваю, у адрозьненьне ад вас), але пачынаць Беларусь зь Літвы (калі тыя "літвіны" сядзелі ў бярлогах у мядзьведжых шкурах) і адмаўляць удзел скандынаўскай Русі ў стварэньні і захаваньні нашых самых старажытных княстваў (найперш Полацкага, пры якім мы й далучыліся да хрысьціянскай эўрапейскай цывілізацыі) - яшчэ большая дурасьць, чым адмаўленьне значэньня ВКЛаўскага пэрыяду ў нашай гісторыі. Проціпастаўленьне гэтых зьяваў - гэта і ёсьць праца "засланых казачкоў".
Ул етапісе Нестара (самым старажытным з захаваных у нас!) паняцьце "русь" тлумачыцца як "варяги", а далей куды ўжо як выразна напісана: "А се суть инии языци, иже дань дають Руси: чюдзь, меря, весь, мурома, черемись, моръдва, пермь, печера, ямь, литва, земигола, корсь, нерома, либь: си суть свой язык имуще, от колена Афетова, иже живуть в странах полунощных".
Толькі сьляпы ня бачыць таго, што:
1) "літва" адносіцца да іншамоўных, неславянскіх плямёнаў (як чудзь. мардва або земігола);
2) часы Нестара (канец 11 - пачатак 12 стагодзьдзяў) Літва плаціла даніну Русі, а не наадварот.
Тое самае чытаем і ў арабскіх аўтараў, якія нават яшчэ раней наведвалі землі Русі.
Толькі сьляпы ня бачыць, што беларускія бацькі ня толькі ў Полацку ці Тураве. але і ў Наваградку, Смургонях ды Ашмянах не называюць сваіх дзяецй Войшалкамі, Віценямі, Бірутамі  ці Гедзімінамі, а даюць ім імёны "Іван", "Пётр", "Уладзімір", "Анастасія", "Усяслаў"... Гэта ж адлюстравана ў дакумэнтах 14 - 18 стагодзьдзяў (у той жа Літоўскай мэтрыцы!), калі гэты факт "гвалтоўнай русіфікацыяй" аніяк ня вытлумачыш.

Гісторыя - гэта ня тое, што некаму хочацца пачуць, а тое, што грунтуецца на пісьмовых дакумэнтах і архэалягічных сьведчаньнях.



0
Жвір / адказаць
24.02.2020 / 17:04
Баршчэўскі,
1) "літва" адносіцца да іншамоўных, неславянскіх плямёнаў (як чудзь. мардва або земігола);
https://nn.by/?c=ar&i=246487#startcomments
A dzie ú tym pieraliku Polack i Polaččyna ??? Ci mo, pa-Vašamu heta i byli varahi ??? 
2) часы Нестара (канец 11 - пачатак 12 стагодзьдзяў) Літва плаціла даніну Русі, а не наадварот.
https://nn.by/?c=ar&i=246487#startcomments
Varaham Litva placila daninu. I heta nijak nie admaūliaje slavianskasci Litvy, jak i Polacka... Roznica toļki ū tym, što ū Polacku čužyja, varaskija, kniazi zapraūliali, a na Litvie -  nie. Alie heta chutka vypravilasia, jak toļki varaski čyņnik u Polacku znik... Da taho ž Vy pavinny viedac`, što "языци" nie aznačaje "movy". Mova ū Polacka i Litvy byla adnoļkavaja.
Толькі сьляпы ня бачыць, што беларускія бацькі...не называюць сваіх дзяецй Войшалкамі, Віценямі, Бірутамі  ці Гедзімінамі
Toļki sliapy nie bačyc`, što bielaruskija bac`ki nie nazyvajuc` svaich dziaciej Rahvalodami, Rahniedami, Torami dy roznymi ruskimi-varaskimi Tryhvaldami, etc...
калі гэты факт "гвалтоўнай русіфікацыяй" аніяк ня вытлумачыш.
https://nn.by/?c=ar&i=246487#startcomments
Hety fakt tlumačycca chrystianizacyjaj, i toļki. Žamojty značna pazniej byli chryščanymi, i ū ich taksama zjavilisia Piatrasy, Antanasy, Janasy i t.d. Alie navat chryščanymi, jany doūhi čas zastavalisia pad panavaņniem niamieckich Ordenaū, što taksama nie spryjala raspaūsiudu hreckich imionaū na Žamojci, tam zachavalisia staražytna-ūschodniehiermanskija imiony, jakija byli zvyklymi i dlia ūlasna lietapisnaj, dachryscijanskaj, Litvy. Vam treba jašče tlumačeņni ??? Treba ? O`K.
литва, земигола,
Sam Nestar Vam tlumačyc`, što` Litva (ciapier Bielarus`) i Žamojc` (ciapier Lietuva),nie adno i toje ž, pišučy ich asobna...
1
Баршчэўскі / адказаць
24.02.2020 / 19:16
спрачацца з тым, хто летапісу Нестара не чытаў (яго нават у школах праходзяць), я ня буду. Праехалі...
0
Жвір / адказаць
24.02.2020 / 19:46
Баршчэўскі, Vam i nie vypadaje spračacca. Zirnicie na mapu. U Čechii, Slavačcynie, Poļščy, na Balkanach, šmat nasielienych punktaū z nazvami pachodziačymi ad "Litva". Raspaviadzicie tam, što jany nie slavianie, raspaviadzicie, što "balty" pakinuki im tyja nazvy... 
Kamu jašče z nas u školu treba. Vy na stoļki zakascianiely, što nia u stanie bačyc` u siabie pad nosam, a razumiec` -  dyk i tym boliej.
0
Жвір / адказаць
24.02.2020 / 21:03
Imiony tyja taksama nijak nie tlumačacca lietuviskaj movaj, zatoje liohka staražytna-ūschodniehiermanskaj. Mienavita z hiermanskaha ūschodu išla chvalia mihracyi zachodnich slavianaū na ūschod i na poūdzieņ, ad jakich i pajšla Litva, i jakija dali nazvy šmatlikim ciapierašnm bielaruskim nasielienym punktam.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера