Знайсці
21.02.2020 / 14:1611РусŁacБел

Ва ўсіх абласных цэнтрах краіны з’явіцца серыя арт-інсталяцый «Мова» ФОТЫ

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Мінску і найбуйнейшых гарадах Беларусі — Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі і Магілёве — з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».

Манументальныя тэкставыя інсталяцыі стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо фактычна ўяўляюць з сябе вулічную мэблю, вырабленую з дрэва і металу. Аўтар арт-аб’ектаў — вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Па яго задуме, «МОВА» служыць месцам камунікацыі, дзе людзі могуць сустракацца і зручна размяшчацца на скульптурных літарах.

Лакальныя асаблівасці кожнага з шасці рэгіёнаў будуць паказаныя праз колер інсталяцый — ідэя праекта базіруецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях найбуйнейшага беларускага этнографа Міхаіла Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных строяў розных рэгіёнаў Беларусі.

Паколькі Мінск — геаграфічны, сацыяльны і культурны цэнтр краіны, дзе перамяшаныя асаблівасці ўсіх рэгіёнаў, гэта будзе адлюстравана з дапамогай усіх асноўных колераў, якія характарызуюць нашу краіну, — сіняга, зялёнага, жоўтага, чырвонага і чорнага. Месца размяшчэння інсталяцыі ў сталіцы яшчэ ўдакладняецца.

Ва ўсіх гарадах арт-аб’екты з’явяцца ўвесну.

 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930