Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2020 / 13:41 6

Крэмль пракаментаваў словы Лукашэнкі пра «нечаканую прапанову» Пуціна

Павялічыць

kremlin.ru

Прэзідэнты Расіі і Беларусі абмяркоўвалі ў ходзе тэлефоннай размовы пытанні пастаўкі нафты, аднак дыялог працягваецца, заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі аб «нечаканай прапанове» Уладзіміра Пуціна кампенсаваць Мінску 300 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Расія і Беларусь працягнуць працу па рашэнні пытанняў з пастаўкамі нафты, паведаміў журналістам у пятніцу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Ён адмовіўся казаць пра дэталі, але падкрэсліў, што «кожны бок робіць сваю ўласную калькуляцыю».

Прадстаўнік Крамля пацвердзіў, што падчас сённяшняй тэлефоннай размовы прэзідэнтаў РФ і Беларусі — Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі — «абмяркоўваліся розныя пытанні, звязаныя з пастаўкамі расійскай нафты, з цаной».

«Пастаўкі ажыццяўляе не расійская дзяржава, а ажыццяўляюць расійскія нафтавыя кампаніі», — падкрэсліў Пяскоў. Паводле яго слоў, у чацвер намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Козак правёў нараду, каб «зразумець пазіцыю нафтавых кампаній адносна цэнаў, па якіх яны хочуць прадаваць сваю нафту беларускім таварышам».

«Розныя нафтавыя кампаніі выказвалі свае пазіцыі адносна магчымых цэн, зніжак. Натуральна, не можа ісці і гаворкі пра тое, каб нехта гэтым кампаніям навязваў нейкія нявыгадныя ўмовы, якія не адпавядалі б і расійскай, і міжнароднай цэнавай кан'юнктуры», — заявіў прэс-сакратар расійскага лідара.

Ён прызнаўся, што не можа «перадаць нюансы» абмеркавання Пуціным і Лукашэнкам нафтавай тэмы. «Грунтуючыся на абмеркаванні, кожны бок робіць свае ўласныя калькуляцыі», — адзначыў Пяскоў. «Праца будзе працягнутая, сапраўды дадзена даручэнне ўраду Беларусі працягнуць кантакты з нашымі і кампаніямі, і з прадстаўнікамі расійскага боку», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Гаворка пра кампенсацыю з бюджэту нафтавым кампаніям РФ у выпадку паставак нафты ў Беларусь па зніжанай цане пакуль не ідзе. «Існуюць розныя пазіцыі бакоў, яны абмяркоўваюцца», — заявіў Пяскоў.

Лукашэнка: Пуцін прапанаваў па нафце захаваць фінансавы ўзровень мінулага года

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
меркаванне / адказаць
21.02.2020 / 21:48
Бел, яшчэ незразумела ці абяцала, можа драздун зноў лжэ. Яны (саша з вовам) абсалютна амаральныя і беспрынцыпныя, каб ім верыць на слова. Хай апублікуюць дамову ў "савецкай б."
0
Eprst / адказаць
21.02.2020 / 22:08
Кидалы, само собой.
0
партисаниваноф / адказаць
22.02.2020 / 01:12
У краине дзе што год з бюджэту варуюць па 15 милиардау далярау размова аб дапамозе з бюджэту прыватным кампаниям, што маюць звышпрыбытак - можа выкликаць тольки гамерычны рогат.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30