Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2020 / 12:47 5

У Віцебску мужчына на таксі дагнаў маршрутку, што не спынілася. А потым збіў яе кіроўцу

Павялічыць

Фота: праверка паказанняў на месцы здарэння

Гэта здарылася 4 снежня, паведамляе СК. 43-гадовы мужчына вяртаўся дадому з Віцебска ў адну з вёсак раёна. Калі ён знаходзіўся на аўтобусным прыпынку, маршрутка, на якой ён планаваў з'ехаць з горада, праехала міма, бо гэтага прыпыначнага пункта не было ў маршруце.

Мужчына раззлаваўся, выклікаў таксі, на ім абагнаў маршрутку, чакаючы яе на іншым прыпынку. Калі яна пад'ехала, мужчына ўвайшоў у салон і ўдарыў кіроўцу па твары, а затым выйшаў з аўтамабіля. Кіроўца маршруткі патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра здарэнне.

Мужчыну хутка знайшлі, ён быў затрыманы. Віцебскім раённым аддзелам СК у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». У ходзе допыту ён растлумачыў, што прычынай дадзенага ўчынку сталі злосць і крыўда на кіроўцу, бо той не спыніўся.

Акрамя гэтага, у ходзе правядзення ператрусу па месцы жыхарства пры асабістай прысутнасці ў падазраванага была выяўленая марыхуана масай больш за тры грамы.

Мужчыну прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 328 (Незаконнае без мэты збыту набыццё, захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) КК Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Святлана / адказаць
21.02.2020 / 14:44
Памяркоўныя беларусы
9
Кажыма праўду / адказаць
21.02.2020 / 15:44
Адказнасць за наркату пастрожыць. Наркамафіёзнае лобі Рух мамаш 328 і Легалайз Беларуссія забараніць.
0
Вецер валос. / адказаць
21.02.2020 / 18:56
Шчым і Віншую!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30