Знайсці
21.02.2020 / 12:2524РусŁacБел

Лукашэнка: Астравецкая АЭС будзе найлепшай станцыяй

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанне працэнтных ставак па крэдыце на БелАЭС. Пра гэта кіраўнік краіны расказаў сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым, піша БЕЛТА.

«Абмеркавалі пытанні крэдытных нашых пагадненняў, абавязацельстваў і крэдытавання Беларусі, беларускай эканомікі, пытанні працэнтных ставак, асабліва па атамнай станцыі, каб хутчэй скончылі ў пакеце. Як мы ў Сочы абмяркоўвалі, каб хутчэй скончылі гэтыя дамоўленасці і каб не было нейкіх абцяжваючых абставін», — сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён і Уладзімір Пуцін прыйшлі да высновы, што БелАЭС будзе найлепшай станцыяй. «І па такім тыпе яны будуць будаваць ва ўсім свеце, і мы будзем падстаўляць плячо дзе трэба», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930