Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2020 / 12:11 16

Аўтары Вікіпедыі адпомсцілі жыхарам украінскага селішча, якое адмовілася прыняць эвакуяваных 

Гнеў, псіхоз і сорам ва Украіне: жыхары райцэнтра Новыя Санжары ў Палтаўскай вобласці перагарадзілі дарогі, каб не пусціць у мясцовы медцэнтр Міністэрства ўнутраных спраў эвакуяваных з Кітая суайчыннікаў.

Людзей, якіх даставілі спецрэйсам з Уханя, з эпіцэнтра каранавіруса, планавалі размясціць у Новых Санжарах на час каранціну.

Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, аднаму з ахоўнікаў парадку каменем прабілі галаву.

Урэшце міністр аховы здароўя Украіны вызвалася сама правесці два тыдні ў ізаляцыі разам з эвакуяванымі, каб паказаць, што гэта не смяротна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыгразіў палітыкам, якія падбухторваюць мясцовае насельніцтва, што ён паселіць эвакуяваных у Конча-Заспе, гэта ўкраінскі аналаг Драздоў.

Пратэсты, аналагічныя санжарскім, адбыліся таксама ў Львоўскай вобласці Украіны, куды таксама мелі даставіць эвакуяваных.

Эгаізм жыхароў гэтых гарадоў выклікаў дыскусіі і абурэнне многіх украінцаў. У прыватнасці, аўтары Вікіпедыі змянілі артыкулы пра Новыя Санжары па-расейску і па-ўкраінску. 

«Новыя Санжары — провінцыя Бухань, насельніцтва складае 8179 алкашоў», — паведамляе ўкраінская версія Вікіпедыі. 

Павялічыць

«Пасёлак змрочнага тыпу, жахлівы цэнтр Мутнага раёна і Тленнага пасялковага савета, у змрок якога адмовіліся ўваходзіць іншыя населеныя пункты», — каментуе расейскамоўная Вікіпедыя.

Павялічыць

«Мне сорамна, што я ўкраінец», — напісаў адзін з каментатараў у Ютубе. «Капец у Вас там, нельга гэтак да людзей ставіцца, яны прыехалі на Радзіму, па дапамогу».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

24
Генэрал Голад / адказаць
21.02.2020 / 22:50
А я яшчэ раз кажу - малайцы ўкраінцы. Чаму ўлады прывезьлі патэнцыйных хворых на небясьпечны вірус людзей у паселішча, не спытаўшы дазволу ў жыхароў? Сёньня каронавірус, заўтра - лепразорый. Ёсьць жа санаторыі і дамы адпачынку ў дэпутатаў Рады, ўрадоўцаў, прэзідэнта - вось туды няхай бы і везьлі. Чаму меркаваньня грамадзян ніхто не спытаў? Адстойваць свае правы і бясьпеку сваіх сем'яў - абавязак грамадзян.
2
Вацлаў / адказаць
22.02.2020 / 22:32
А ведаеце што гэтае мне раптам нагадала? Калі дыверсійная група Гіркіна захапіла РАУСы ў Славянску і Кратаморску, і туды накіравалі дэсантнікаў з Дняпра, то роўна такія ж цёмныя дзікія людзі, што нагледзеўшыся тэлевізіі, кідаліся пад гусеніцы бронетранспарцёраў з крыкамі Фашысты! Карнікі! Бандэраўцы! гэтак далей. Рыхт-у-рыхт.
Здаецца, што калі б у крамлёўскае імперскае кодлы было крыху больш мазгоў і трохі менш вар'яцтва, яны маглі б пасьля Рэвалюцыі Годнасьці проста пачакаць наступных выбараў - і гэтыя дзікія цёмные людзі кінулі б Украіну да іх ног ізноў. Дэмакратычным шляхам. Гэтакае.
1
Alex Doc / адказаць
25.02.2020 / 13:32
Это не люди - это зверьё в центре Европы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30