Знайсці
21.02.2020 / 11:1815РусŁacБел

Лукашэнка: Пуцін прапанаваў па нафце захаваць фінансавы ўзровень мінулага года

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым, перадае БелТА.

Кіраўнікі дзяржаў, у прыватнасці, абмяркоўвалі пастаўкі энергарэсурсаў — нафты.

«Прашу прабачэння за спазненне. Прэзідэнт Расіі патэлефанаваў (вы ведаеце, што ў нас часам узнікаюць спрэчкі па асобных пытаннях). Ён унёс прапанову, каб мы над ёй падумалі, у тым ліку і па пастаўках нафты ў Беларусь. Мы, вядома, цяпер (гэта нечаканая была прапанова) спрабуем аблічыць яе. Але гэта, напэўна, не мае значэння. Бо тавар расійскі. Расія можа прадаваць яго па справядлівых цэнах, можа прадаваць не па справядлівых. Бо манапаліст. Мы ні ад каго больш нафту не атрымлівалі. Тое ж самае і па газе», — сказаў Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.

«Дарэчы, Уладзімір Пуцін прапанаваў формулу палічыць, колькі мы ад змяншэння мытнай пошліны ў 2020 годзе страцім да ўзроўню мінулага года», — расказаў кіраўнік дзяржавы.

«Калі мы атрымлівалі ў мінулым годзе ад пошліны $1 млрд, дапусцім, а ў гэтым годзе за кошт зніжэння гэтай самай пошліны (яна ж увесь час зніжаецца) атрымаем, дапусцім, $ 700 млн. Ён сказаў: мы $ 300 млн кампенсуем. У тым ліку за кошт прэмій кампаніям», — заявіў кіраўнік Беларусі.

«Такая прапанова. Гэта хоць нейкі шлях да развязання тых спрэчак. Па нафце пытанне стаіць так, што Расія гатова нам захаваць фінансавы ўзровень па нафце мінулага года. Ну хоць нейкі рух наперад. Мы зараз палічым гэта ўсё. Але кошт гэты практычна не мае ніякага значэння. Таму што іншага варыянту пакуль няма з боку Расіі. Прасілі, каб мы гандлявалі па сусветнай цане нафту. Але кампаніі на гэта не згаджаліся. Да сусветнай цаны яны яшчэ прасілі дадаць $ 12 прэміі. Бо ў нас, як бачыце, маржынальныя рынкі — Еўропы, Украіны, беларускі рынак», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера