Знайсці
21.02.2020 / 10:547РусŁacБел

Пуцін: Экс-кіраўніцтва Украіны імкнулася толькі захаваць скрадзенае ў народа

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што былое кіраўніцтва Украіны не клапацілася пра інтарэсы дзяржавы, а толькі імкнулася захаваць скрадзенае дабро. Пра гэта расійскі лідар паведаміў у інтэрв'ю ТАСС у рамках праекта «20 пытанняў Уладзіміру Пуціну».

Па словах прэзідэнта, людзі, якія ўзначальвалі Украіну, пераследвалі толькі асабістыя мэты.

«А ў чым яны заключаюцца? Нават не больш зарабіць грошай за кошт рабавання ўкраінскага народа, а захаваць тое, што нарабавана дагэтуль», — адзначыў Пуцін.

Як заявіў прэзідэнт, скрадзеныя грошы высокапастаўленыя чыноўнікі адпраўляюць у замежныя банкі, а каб абараніць свае капіталы, «гандлююць русафобіяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930