Знайсці
21.02.2020 / 08:5011РусŁacБел

«Выкрыкваў «Жыве Беларусь». У Магілёве пакаралі ўдзельніка мітынгу супраць інтэграцыі з Расіяй

За ўдзел у пратэставых акцыях супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй Ленінскі раённы суд Магілёва 20 лютага пакараў актывіста Станіслава Паўлінковіча штрафам у памеры 810 рублёў (30 базавых велічыняў), піша Радыё Свабода.

Судзьдзя Вікторыя Палякова прызнала магілёўца вінаватым у тым, што ён 20 і 21 сьнежня 2019 году парушыў парадак правядзеньня масавага мерапрыемства.

У выраку яна адзначыла, што Паўлінковіч у групе грамадзян удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу і выкрыкваў лёзунгі «Жыве Беларусь!» і «Незалежнасьць».

Віны Станіслаў Паўлінковіч не прызнаў, але пацьвердзіў, што ўдзельнічаў у пратэставай акцыі, бо «разглядае інтэграцыю з Расіяй пагрозаю сувэрэнітэту Беларусі».

Актывіст заклікаў судзьдзю «праявіць грамадзянскую мужнасьць ды прафэсійную прынцыповасьць» і спыніць адміністрацыйны працэс, паколькі ён парушае ягонае канстытуцыйнае права на выказваньне думак і свабоду сходаў. Сам перасьлед Паўлінковіч назваў палітычна матываваным.

На Паўлінковіча пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні склалі 18 лютага, у Ленінскім раённым аддзеле міліцыі Магілёва. Туды яго даставілі з мэталюргічнага заводу, дзе ён працуе. Распачаў справу маёр раённага аддзелу міліцыі Карніенка.

З матэрыялаў справы актывіст даведаўся, што за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі, які праходзілі 7 і 8 сьнежня, менскі суд яго пакараў штрафам у памеры 637 рублёў. Паўлінковічу раней не паведамлялі пра гэта. Ён зьбіраецца абскардзіць прысуды Магілёўскага і Менскага судоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера