Знайсці
21.02.2020 / 08:38РусŁacБел

Названыя тэрміны выпрабавання кітайскай вакцыны ад каранавіруса

Выпрабаванні кітайскай вакцыны ад каранавіруса пачнуцца не раней за канец красавіка. Пра гэта паведаміў намеснік міністра навукі і тэхналогій Кітая Сюй Наньпін.

Кітайскі міністр адзначыў, што распрацоўка вакцыны ідзе сінхронна з іншымі краінамі. Пры гэтым намеснік дзяржаўнага камітэта па ахове здароўя Кітая Цзэн Ісінь заявіў, што некаторыя кітайскія вакцыны ўжо тэстуюць на жывёлах.

Як патлумачыў Цзэн Ісінь, для пачатку спецыялісты павінны вызначыць актыўныя інгрэдыенты і выбраць прыдатны штам віруса. Пасля гэтага неабходна таксама арганізаваць тэхналогію вытворчасці, кантроль якасці, правесці шэраг выпрабаванняў вакцыны і экспертызу на прадмет бяспекі. Падаваць яе на клінічныя выпрабаванні можна будзе толькі пасля ўсіх гэтых крокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930