Знайсці
21.02.2020 / 06:176РусŁacБел

Сечын праінфармаваў Пуціна пра вынікі перамоў з Беларуссю па нафце

Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын паведаміў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну пра вынікі сваіх перамоў з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў РІА Навіны прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Як паведамілі ў «Раснафце», Сечын і Лукашэнка абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Кіраўнік кампаніі падкрэсліў, што паважае даверныя адносіны з Беларуссю і настроены канструктыўна.

Больш падрабязнай інфармацыі няма.

«Раснафта» з'яўляецца ключавым пастаўшчыком нафты ў Беларусь. У 2019 годзе яна паставіла Мінску 8,8 мільёна тон нафты, што складае палову ад імпарту паліва ў краіну.

Апошнія тры гады Беларусь закупляла 24 мільёны тон расійскай нафты ў год, 6 мільёнаў з якіх рээкспартавала. Але перамовы ў канцы снежня ні да чога не прывялі. У студзені ў Беларусь было пастаўлена толькі 500 тысяч тон. Учора стала вядома, што Беларусь купіла два танкеры з расійскай нафтай (170 тысяч тон) без прэміі. Раней было куплена 85 тысяч тон нарвежскай нафты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930