Знайсці
20.02.2020 / 16:33РусŁacБел

Жыхарка Ерэвана скрала ў суседкі па самалёце дзясяткі тысяч даляраў, але трапілася на дзіўнай паходцы

Жыхарка Арменіі скрала 40 тысяч даляраў у суседкі ў самалёце і схавала іх у абутку, паведамляе lenta.ru

Інцыдэнт адбыўся на борце авіялайнера, які рухаўся з Лос-Анджэлеса ў Маскву. Пасля пасадкі адна з пасажырак звярнулася ў дзяжурную частку МУС у Шарамеццеве з просьбай знайсці яе паясную сумку, якую яна забылася ў самалёце. Аднак, калі супрацоўнікі паліцыі зайшлі ў салон лайнера, аксэсуара ўжо не было на месцы.

Тады бортправаднікі паведамілі, што сумку магла скрасці пара спадарожнікаў, паколькі яны яшчэ доўга заставалася ў крэслах, калі жанчына пакінула самалёт. Паліцэйскія хутка выявілі даныя падазраваных і затрымалі іх. Адну злачынцу выдала дзіўная паходка.

«Жанчына з цяжкасцю перасоўвалася, спасылаючыся на стан здароўя, але, як высветлілася, нармальна ісці ёй перашкаджалі схаваныя ў красоўках пачкі грашовых купюр. Другая частка грашовых сродкаў была канфіскавана з унутранай кішэні курткі яе мужа», — сказалі ў міліцыі.

У выніку ў дачыненні да затрыманых была ўзбуджана крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера