Знайсці
20.02.2020 / 12:231РусŁacБел

Яшчэ адна краіна паведаміла пра першую смерць ад каранавіруса. Там адна жанчына заразіла адразу 40 чалавек 

Першы выпадак смерці чалавека, які заразіўся каранавірусам COVID-19, зафіксаваны ў Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамілі ўлады краіны.

Памерлы пацыент праходзіў лячэнне ад пнеўманіі ў бальніцы горада Чхандо на поўдні краіны. Наяўнасць у яго каранавіруса была пацверджана пасля таго, як ён памёр. Пры гэтым непасрэдная прычына смерці не паведамляецца.

За адзін дзень колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў Паўднёвай Карэі вырасла адразу на 53, а агульная колькасць склала 104. Пры гэтым большасць новых хворых выявілі ў горадзе Тэгу на поўдні. Мэр населенага пункта заклікаў грамадзян па магчымасці ўстрымацца ад выхаду на вуліцу.

Таксама паведамляецца, што каля 40 чалавек, як мяркуецца, заразіліся ад аднаго захварэлага — 61-гадовай карэянкі. Усе яны наведвалі адну царкву.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера