Знайсці
20.02.2020 / 11:564РусŁacБел

Лукашэнку ў Егіпце паказваюць новую сталіцу

Аляксандр Лукашэнка сёння разам з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі знаёмяцца з ходам будаўніцтва новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая ўзводзіцца ў 45 км на ўсход ад Каіра, піша БелТА.

Знаёмства беларускага лідара з Новым Каірам, як ахрысцілі горад у народзе, пачалося з раніцы. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Лукашэнку каля комплексу Al Masa Capital, на тэрыторыі якога знаходзіцца найбуйнейшы ў Афрыцы кангрэс-цэнтр, 14 прэзідэнцкіх віл, 60 гасцінічных апартаментаў і фешэнэбельны гатэль Al Masa Royal Palace.

Канцэпцыя гэтага маштабнага праекта была прадстаўлена некалькі гадоў таму. Егіпецкія ўлады распрацавалі яго, каб вырашыць праблему перанаселенасці Каіра: паводле прагнозных ацэнак, насельніцтва горада да 2050 года можа дасягнуць 40 млн. Зараз у Каіры пражывае амаль 10 млн чалавек, у агламерацыі — больш за 20 млн.

Як распавялі кіраўніку беларускай дзяржавы, праект рэалізуецца па прынцыпе «разумны горад будучыні». У новай сталіцы створаць адміністрацыйны і фінансавы цэнтры Егіпта. Тут размесцяцца асноўныя дзяржаўныя ўстановы, амбасады, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый і замежных кампаній. У горадзе пабудуюць больш за 20 жылых раёнаў на 6,5 млн чалавек, вялікі парк і штучныя азёры, каля 2 тысяч устаноў адукацыі і буйны тэхнапарк, звыш 600 бальніц і медцэнтраў, новы міжнародны аэрапорт і хуткасную чыгунку да Каіра.

Спачатку прэзідэнты наведаюць горад культуры і мастацтваў. Тут будуецца бібліятэка, некалькі тэатраў, выставачныя залы, музеі і галерэі, а таксама кафэ і рэстараны. Адкрыццё горада павінна супасці з пераездам у новую адміністрацыйную сталіцу органаў дзяржаўнай улады ў 2020-2021 гадах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031