Знайсці
20.02.2020 / 11:294РусŁacБел

Памёр вучоны Лары Тэслер. Гэта ён прыдумаў функцыю «выразаць-капіяваць-уставіць»

Лары Тэслер, інжынер, вучоны і матэматык, памёр 17 лютага 2020 года ва ўзросце 74 гадоў, паведамляе iphone.ru

Ён нарадзіўся ў 1945 годзе ў Нью-Ёрку і вывучаў інфарматыку ў Стэнфардзе. У 1973 годзе ён пачаў працаваць у Xerox, дзе распрацоўваў функцыі Cut (Выразаць), Copy (Капіяваць) і Paste (Уставіць).

Пасля яны сталі неад'емнай часткай усіх тэкставых рэдактараў і аперацыйных сістэм.

У Xerox ён таксама распрацоўваў графічны карыстальніцкі інтэрфэйс, якім можна было кіраваць з дапамогай мышкі. Гэты прататып заўважыў Стыў Джобс і на яго базе вырашыў выпусціць першы Macintosh.

Менавіта Тэслер у 1979 годзе паказваў Джобсу напрацоўкі Xerox. У аперацыйнай сістэме Xerox былі значкі, вокны, тэчкі, курсор, усплываючыя меню, тэкставы рэдактар ​​WYSIWYG (Што бачыш на экране, то і атрымаеш пры друку), лакальныя сеткі на аснове Ethernet і функцыі Cut, Copy і Paste.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930