Знайсці
20.02.2020 / 06:1821РусŁacБел

Трэнер па біятлоне: Будзем у Раўбічы перавозіць снег з Лагойска, Сілічаў, Вяснянкі

biathlon.by

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс распавёў пра складаную сітуацыю з падрыхтоўкай ЧЕ-2020 у Раўбічах у плюсавае надвор'е. Чэмпіянат, ад якога адмовілася Эстонія з-за адсутнасці снегу, піша kp.by.

— Запасы снегу зрабілі, лічым: хопіць ці не. Павінна хапіць. Сітуацыя складаная. Але робіцца ўсё магчымае, — сказаў нам дзяржтрэнер па біятлоне Юрый Альберс.

— Але і гарматам для выпрацоўкі снегу патрэбныя ўмовы.

— Гарматы могуць працаваць, калі на вуліцы тэмпература мінус тры (яшчэ лепш мінус пяць). Калі тэмпература вышэй, то з іх ідзе вада. На мінулым тыдні была адна марозная ноч — колькі маглі, максімальна зрабілі запасы. Будзем перавозіць снег з Лагойска, Сілічаў, Вяснянкі. Іншага варыянту няма — толькі гарматамі нарыхтоўваць, — сказаў Альберс.

Улічваючы складаныя ўмовы, у Раўбічах плануюць зрабіць трасу ў 2,5 км (адзін круг) — гэта ўпісваецца ў мінімальныя патрабаванні рэгламенту. Чэмпіянат стартуе ўжо 26 лютага. Наша зборная выступіць у наймацнейшым складзе. Астатнія каманды, хутчэй за ўсё, дадуць перадыхнуць сваім лідарам пасля чэмпіянату свету і перад завяршальнымі этапамі Кубка свету. У поўным складзе абяцалі прыехаць толькі Расія, Латвія і Балгарыя.

З лыжнай трасы ў Вяснянцы вывозяць снег у Раўбічы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930