Даслаць навіну
Знайсці
19.02.2020 / 20:53 18

У Расіі апраўдалі святара, якога ў Віцебску асудзілі за сутэнёрства

У Расіі адмянілі прысуд святару Мікалаю Кірэеву, якога асудзілі ў Беларусі на 5,5 года за спробу арганізаваць вываз дзяўчат за мяжу для заняцця прастытуцыяй, паведамляе сайт Выбаргскай епархіі РПЦ.

Павялічыць

Кірэеў быў апраўданы Ленінградскім абласным судом і вызвалены з-пад варты 30 студзеня.

Нагадаем, святара асудзілі ў лістападзе 2017 года ў Беларусі. Расіяніна вінавацілі ў замаху на арганізацыю і выкарыстанне заняцця прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі.

Бацюшку злавілі, калі ён спрабаваў сесці ў аўтобус разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі. Паведамлялася, што святар з красавіка па жнівень 2017 года перапісваўся ў інтэрнэце з гэтымі жанчынамі. Атрымаўшы іх згоду на заняцце прастытуцыяй за грошы ў Санкт-Пецярбургу, 3 жнiўня абвінавачваны прыехаў у Віцебск, каб даставіць іх у Расію.

Беларускі суд прыгаварыў Кірэева ​​да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У жніўні 2019 года Кірэеў адправіўся адбываць пакаранне ў Расію.

Чытайце таксама:

Расійскі святар паехаў у тур па манастырах, а знайшоўся ў Віцебску ў прытоне з прастытуткамі

Віцебскі суд разгледзеў апеляцыю расійскага святара, які абвінавачваецца ў сутэнёрстве

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Eprst / адказаць
20.02.2020 / 08:45
Сьвяты наш жэстачайшы себе эскорт разнообразных набрал и без проблем. Только Рыбка не попалась на крючок.
2
Хэльвіг / адказаць
20.02.2020 / 09:11
РПЦ - філія ФСБ, таму нічога дзіўнага. Хай бы сабе і пасьліся на неабмежаваных прасторах Расеі, але не, яны тут панабудоўвалі нейкіх псэўдахрамаў і лічаць, што гэта т.зв. спрадвечная іхняя кананічная тэрыторыя. Дык вось, яны памыляюцца, пры зьмене ўлады, гэтых рпц-шных блазнаў трэба адправіць у Расею, а тут стварыць сваю аўтакефальную царкву, каб расейскага духу тут і блізка не было.
0
Пануры / адказаць
20.02.2020 / 14:00
Рвсейскi суд - самы гуманны суд у свеце, прауда для выбранных каст
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30