Даслаць навіну
Знайсці
19.02.2020 / 18:52 4

У Гродне падалі заяўку на Дзень Волі і абвясцілі збор сродкаў

Павялічыць

Фота: Вадзім Саранчукоў

Актывісты 19 лютага падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне Дня Волі ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00. Заяўку падпісалі чатыры гродзенца. Для правядзення мерапрыемства ў Каложскім парку не патрэбен дазвол уладаў, тут дзейнічае паведамляльны прынцып. Але арганізатары павінны заплаціць за працу аховы правапарадку, хуткай дапамогі і камунальных службаў, піша Hrodna.life.

Аргкамітэт прапануе адзначыць Дзень Волі гарадскім фэстам-квэстам з наборам цікавостак.

Сёлета сцэну плануюць не рабіць цэнтральнай кропкай прыцягнення. Плануюцца палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы. У планах уключыць у фестываль гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячую пляцоўку. Актывісты хочуць бачыць рэканструктараў, фотазону, ціры. У планах аргкамітэту выкарыстаць набор адметнасцяў, які вылучыць Дзень Волі з шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць па ўсёй Беларусі. Кшталту пашпартоў БНР і візаў гродзенцаў, якія атрымаюць самыя актыўныя.

— Працы на месяц вельмі шмат, і мы запрашаем усіх далучацца з самымі рознымі ідэямі, нават невыканальнымі, — піша Вадзім Саранчукоў. Актывісты збіраюць прапановы па актыўнасцях і гуртах, якія гродзенцы хочуць убачыць на мерапрыемстве. Свае пажаданні можна пакідаць у сацсетках тут і тут.

Падтрымаць свята з Беларусі можна праз краўдфандынг. Хутка з’явяцца замежныя рэквізіты. Паводле падлікаў актывістаў, свята абыйдзецца ў 15 000 рублёў. Грошы патрэбныя на:

— аплату аховы правапарадку,

— ганарары музыкам ды рыцарскім клубам,

— аплату гукаўзмацняльнай апаратуры,

— аплату хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Заяўка на Дзень Волі ў Мінску пададзена на 22 сакавіка. То-бок гродзенцы маюць магчымасць наведаць два святы. Таксама 22 сакавіка ў Вільні плануецца мерапрыемства да гадавіны забойства Кастуся Каліноўскага.

25 сакавіка 1918 годзе ў Мінску была створана Беларуская Народная Рэспубліка. Гродна ў 1919 годзе стаў другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі горада ў 2018 і 2019 годзе адзначылі 100 і 101 угодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Алена Кавальчук, Hrodna.life

3
Кажыма праўду / адказаць
19.02.2020 / 20:35
Горадня – гістарычна ў сферы ўплыву старажытнай бела-русінскай ідэі незалежнай дзяржавы. Так трымаць, Паўночны Захад! У беларускай Вільні таксама нешта трэба муціць.

Сябры, годна святкуйма дзень абвяшчэння ідэалаў сучаснай беларускай дзяржаўнасці!
1
Павел Ас / адказаць
19.02.2020 / 20:51
Было б добра, каб да свята далучаліся па ўсёй краіне :)
0
Лявон / адказаць
19.02.2020 / 21:26
Рэд. Перадамо ваш кантакт арганізатарам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30