Даслаць навіну
Знайсці
19.02.2020 / 16:56 16

З лыжнай трасы ў Вяснянцы вывозяць снег у Раўбічы?

Адзінае месца ў Мінску, дзе гэтай зімой шмат снегу, — лыжаролерная траса ў Вяснянцы. Але і адтуль яго могуць павезці — у Раўбічы. Пра гэта TUT.BY паведаміў чытач.

Павялічыць

— Я толькі што катаўся на трасе ў Вяснянцы, — распавёў рэдакцыі чытач Аляксандр, лыжнік. — Там ваенныя, падагналі машыны, кажуць, будуць вывозіць снег! Я пагутарыў з супрацоўнікам, які працуе на трасе, ён патлумачыў, што снег павязуць у Раўбічы. Ужо нават дзецям паведамілі, якія ў Вяснянцы займаюцца, што спаборніцтвы тут заканчваюцца. Як жа так? Ва ўгоду некалькім дням чэмпіянату везці снег?

У трасы ў Вяснянцы сапраўды працуюць салдаты — укладваюць памосты. Яны распавялі фотакарэспандэнту TUT.BY, што вывозіць снег плануюць, калі менавіта — не ясна, «дагавор яшчэ не заключаны».

Пакуль снег на месцы — лыжнікі катаюцца.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Начальнік аддзела лыжаролернай трасы футбольнага клуба «Мінск» Канстанцін Каліноўскі адмовіўся каментаваць сітуацыю, патлумачыўшы, што не ведае дэталяў рашэння.

— Тэхніка пад'ехала. Мне проста сказалі аказваць дапамогу. Але такога, каб трасу зачынялі, нешта адмянялі, — я не чуў. Пытанне толькі, колькі метраў застанецца.

У Раўбічах, дзе ўжо 26 лютага стартуе чэмпіянат Еўропы па біятлоне, ад каментароў таксама адмовіліся, за імі накіроўваюць у Міністэрства спорту і турызму — там аператыўна нешта даведацца не ўдалося.

Нагадаем, на днях трасу ў Раўбічах праінспектаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаўся, што перажывае з-за надвор'я.

— Мы зробім трасу. Снегу, вунь, бачыце, горы настралялі. Цэлы дывізіён гармат стаіць і нашых, і не нашых. Таму, калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап кубка мы правядзем годна. Не падвядзем міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, таму што нідзе няма снегу.

Чэмпіянат Еўропы павінен быў прайсці ў Эстоніі, аднак там ад правядзення мерапрыемстваў адмовіліся з-за адсутнасці снегу. Зрэшты, са снегам і ў нас напружанка. За акном — устойлівы плюс, кліматычная зіма ў гэтым сезоне да гэтага часу не наступіла.

Павялічыць

Павялічыць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Фоты Марыны Серабраковай, Tut.by

2
Кажыма праўду / адказаць
20.02.2020 / 07:31
«Зімой лёду не возьмеш» – гэта не пра нас, шчодрых беларусаў :)

Шчыра вітаем удзельнікаў Чэмпіянату ды Кубку Эўропы! Поспехі ў спорце – прэстыж краіны! Заўзеем за нашых!
2
Василиса / адказаць
20.02.2020 / 08:58
Не хвалюйцеся грамадзяне, снег прывязуць з Египта......Там яго хоць завалися. Самалеты з асабистага авияатрада, мерседэсы,электрамабили и нават матароуки будуць задзейничаны. Але за тое так весела усяму свету будзе....А куды беларусам вочы дзець ад сораму за ......Няма слоу!
0
серг / адказаць
21.02.2020 / 22:46
Исскуственный лёд изобретён, почему не изобрели искусственный снег? Наша академия наук не заботится об отечественном спорте))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30