Знайсці
19.02.2020 / 16:242РусŁacБел

Навукоўцы: Прагляду карцінак з коцікамі недастаткова, трэба рэальны кантакт

Даследчыкі Універсітэта Вашынгтон правялі эксперымент, падчас якога высветлілі, на працягу якога часу неабходна гладзіць ката, каб супакоіцца і перастаць стрэсаваць, піша Interfax.by.

Навукоўцы сфармавалі чатыры групы добраахвотнікаў. Удзельнікі першай групы гладзілі катоў, другой — глядзелі на тое, як гладзяць катоў, трэцяй — глядзелі на карцінкі з катамі, чацвёртай — адпачывалі ў пакоі без катоў.

У выніку аказалася, што толькі ва ўдзельнікаў першай групы было зафіксавана значнае зніжэнне ўзроўню картызолу (гармона стрэсу). У другой і трэцяй груп картызол знізіўся, але не істотна.

Даследнікі адзначылі, што стрэс ў паддоследных пачаў зніжацца, праз усяго толькі 15 хвілін пасля пачатку эксперыменту. Яны адзначылі, што задавальненне ад працэсу атрымліваюць, як людзі, так і жывёлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930