Даслаць навіну
Знайсці
19.02.2020 / 16:26 11

«Гэта наша памылка». Выдавецтва «Народная асвета» падчас Тыдня роднай мовы прэзентавала кнігу па-руску

Сацыяльныя сеткі з непаразуменнем адрэагавалі на мерапрыемства ў рамках «Тыдня роднай мовы», якое арганізавала выдавецтва «Народная асвета».

17 лютага на базе мінскай дзіцячай бібліятэкі №10 прайшла прэзентацыя кнігі Міхаіла Пазнякова «Прагулкі па Мінску».

Павялічыць

Тое самае мерапрыемства. Фота з facebook.com

Абурэнне выклікаў той факт, што кніга выйшла на рускай мове, і інфармацыя пра яе на сайце і сацыяльных сетках «Народнай асветы» была таксама пададзеная па-руску.

«Вось так пісаць на рускай мове пра «Тыдзень роднай мовы» — не сорамна? Ці гэта стала нормай і я нешта прапусціў? І як можна прэзентаваць на мерапрыемстве, прысвечаным «Тыдню роднай мовы», кнігу на рускай мове?» — запытваецца ў каментарах пісьменнік Валер Гапееў.

«Што мы можам зрабіць ужо? Мы запрашалі аўтара, расказвалі пра ўсе ягоныя кнігі.

Можа, гэта і ненармальна, але падымаць такую бучу праз гэты выпадак нягодна беларускіх грамадзянаў. Могуць нашы пісьменнікі пісаць і па-руску, і па-беларуску.

Магчыма, аддзел маркетынгу і дапусціў нейкую памылку. Але ў Пазнякова асноўныя кнігі на беларускай мове, — тлумачыць па-руску галоўная рэдактарка «Народнай асветы» Алена Ліцвіновіч. 

— Інфармацыю на сайце дамо па-беларуску, мы гэта ўжо абмеркавалі. Усё пераробім, гэта наша памылка.

Калі гэта выклікае такі рэзананс, то будзем больш уважлівымі ў будучыні».

Павялічыць

Алена Ліцвіновіч, фота «Звязды»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

ЗП

5
Максим / адказаць
20.02.2020 / 07:15
А мы вас в 1939 году предупреждали.
1
алесь менски / адказаць
20.02.2020 / 18:17
А чаму не на суахілі, арабскай, кітайскай, японскай, хіндзі, партугальскай, і, яшчэ якой мове?
0
Карсынскi / адказаць
21.02.2020 / 17:10
Якi жах! Ну, хто iм раздае такiя адказныя пасады?! За гэта гнаць з пасады як дармаеда з абавязковай выплатай дарэмна атрыманай зарплаты!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30