Знайсці
19.02.2020 / 14:078РусŁacБел

У Мінску чатырохгадовы хлопчык гуляўся з бацькоўскімі кайданкамі і не здолеў іх зняць ФОТА

У Мінску да ратавальнікаў звярнуліся бацькі і папрасілі дапамагчы зняць з ног дзіцяці кайданкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Чатырохгадовы хлопчык гуляў з алюмініевымі кайданкамі, надзеў іх на ногі і сціснуў. Бацькі спрабавалі зняць іх самі, але нічога не выйшла. На дапамогу паклікалі ратавальнікаў.

Спецабсталяванне напалохала дзіця, хлопчык заплакаў. Тады работнікі МНС вырашылі выкарыстоўваць прасцейшыя інструменты, каб не палохаць хлопчыка. За 15 хвілін, з дапамогай напільніка і абцугоў, кайданкі перарэзалі.

У МНС дадаюць, што пасля гэтага дзіця усміхнулася і сказала: «Вырасту і пайду працаваць выратавальнікам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930