Знайсці
19.02.2020 / 11:148РусŁacБел

Какаін падчас экспертызы знік, але берасцейцу далі пяць гадоў за яго перавозку

Жыхар Брэста асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за незаконнае захоўванне і перавозку праз мяжу наркотыку. Пры перасячэнні мяжы ў мужчыны знайшлі какаін масай 0,0148 г. Пры правядзенні экспертызы наркотык быў цалкам зрасходаваны, г. зн. уцягнуць яго ў незаконны абарот практычна немагчыма. Пракурор прасіў змякчыць пакаранне, але суд пакінуў прысуд без змены, піша Tut.by.

У абвінавачванні фігуруе два артыкулы — незаконнае захоўванне наркотыку, без мэты збыту — за гэта берасцеец атрымаў 2 гады пазбаўлення волі (ч.1 арт. 328 КК); і незаконная перавозка асабліва небяспечнага наркотыку праз мяжу — за гэта суд прызначыў яму 5 гадоў пазбаўлення волі, і гэта мінімальны тэрмін, паводле санкцыі артыкула (ч.2 арт. 328-1 КК). Па сукупнасці злачынстваў канчаткова прызначана 5 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяржабвінаваўца падаў пратэст на прысуд у сувязі са строгасцю пакарання за перавозку какаіну. Пракурор адзначаў, што наркотык быў цалкам зрасходаваны пры правядзенні экспертных даследаванняў, гэта значыць уцягнуць яго ў незаконны абарот было практычна немагчыма. Пры правядзенні агляду мужчына не хаваў ад мытнікаў наркотык, пакецік з какаінам знайшлі ў падлакотніку ў салоне аўтамабіля. Раней асуджаны да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. На ўтрыманні ў мужчыны — двое маленькіх дзяцей і старэнькая маці. Абцяжвальных абставін па справе не ўстаноўлена. У сувязі з гэтым дзяржабвінаваўца прасіў прызнаць выключныя акалічнасці па справе і канчаткова прызначыць пакаранне ў выглядзе 2,5 гадоў пазбаўлення волі.

Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што пратэст не падлягае задавальненню, пакаранне засталося ранейшым — 5 гадоў пазбаўлення волі. Важна — у Беларусі няма мінімальнага аб'ёму наркатычнага сродку, з якога наступае крымінальная адказнасць за незаконныя дзеянні з ім, гэта значыць нават нязначны, як у дадзеным выпадку, аб'ём з'яўляецца падставай распачаць крымінальную справу і прыцягнуць да адказнасці парушальніка.

Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера