Знайсці
19.02.2020 / 09:379РусŁacБел

Сярэдняя пенсія ў Эстоніі наблізілася да 500 еўра

ERR

Пасля штогадовай індэксацыі 1 красавіка сярэдні памер пенсіі па старасці для чалавека з 44-гадовым стажам павялічыцца з 483 да 528 еўра, паведамляе Эстонскае радыё.

Рост складзе 8%, або 45 еўра.

Пенсіянеры са стажам у 15 гадоў пачнуць атрымліваць у месяц 322,07 еўра, з 30-гадовым стажам — 428,63 еўра, з 40-гадовым стажам — 499,67 еўра, а з 44-гадовым стажам — 528,09 еўра.

Базавая частка пенсіі вырасце са 191,65 да 208,5 еўра.

Разлічаныя па новых стаўках пенсіі пачнуць выплачваць з 1 красавіка 2020 года.

У Беларусі памер сярэдняй пенсіі па ўзросце складае 432 рублі (на сёння гэта 181,5 еўра).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера