Знайсці
19.02.2020 / 09:276РусŁacБел

«Белнафтахім»: Перамовы пра пастаўкі нафты праз Польшчу носяць сістэмны характар

Канцэрн «Белнафтахім» працягвае перамовы з польскім бокам аб магчымасці запуску ў рэверс беларускага ўчастка магістральнага нафтаправода «Дружба» для забеспячэння альтэрнатыўных Расіі паставак нафты ў Беларусь, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.

«Перамовы з польскім бокам носяць сістэмны характар. Адным з кірункаў перамоў з'яўляюцца паслугі па рэверсных пастаўках нафты па нафтаправодзе «Дружба» з тэрыторыі Польшчы на ​​тэрыторыю Беларусі ў межах альтэрнатыўных паставак нафты», — сказаў Цішчанка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930