Знайсці
18.02.2020 / 14:53РусŁacБел

У Мінскім заапарку прачнуўся мядзведзь. І нават пачаў абходзіць вальер

Касалапы прачнуўся яшчэ ў сярэдзіне студзеня і проста адлежваўся, часам злёгку сілкуючыся. А канчаткова выйшаў з спячкі толькі сёння, паведамляюць «Мінск-навіны».

Вылез са «спальні», абнюхаў тэрыторыю, абышоў вальер дазорам і, не знайшоўшы ніякай крамолы, стаў весці свой звычайны лад жыцця. Есці яму адразу шмат не далі: спачатку мядзведзь атрымаў крыху сухарыкаў, потым хлеба і на дэсерт — моркву. Паступова Трыстан вернецца да свайго звычайнага рацыёну.

Часцей за ўсё са спячкі Трыстан выходзіў у сакавіку-красавіку. На такое ранняе абуджэнне паўплывала, хутчэй за ўсё, цёплая зіма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930